Пошук

Каляндар

 
пятніца
ЧЭРВЕНЯ
Сёньняшняе чытаньне:


23.01.2025
Кардынал Гуджэроці: настаў час салідарнасці, а не тэалагічных спрэчакПрэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў даў вялікае інтэрв’ю, у якім прадставіў пастырскі дапаможнік, прысвечаны Юбілею, а таксама паразважаў аб актуальных падзеях у свеце.

 

12-14 мая 2025 года ў Касцёле будзе адзначацца Юбілей Усходніх Цэркваў. Ватыканская дыкастэрыя падрыхтавала дапаможнік, які знаёміць вернікаў з духоўнымі і культурнымі традыцыямі ўсходняга хрысціянства. Юбілей можа праліць святло на багацце гэтых традыцый, што асабліва важна ў час сур'ёзных выпрабаванняў для Цэркваў у такіх рэгіёнах, як Блізкі Усход, Украіна, Егіпет, Эфіопія, Эрытрэя.

23.01.2025

23 студзеня Царква адзначае памяць трынаццаці уніяцкіх  падляшскіх мучанікаў з ПратулінаУ гэты дзень, у 1874 годзе, трынаццаць уніяцкіх вернікаў Пратуліна прынялі пакутніцкую смерць, застаючыся вернымі Каталіцкай Царкве. 

 

Царкоўная гісторыя з самых першых стагоддзяў і да сённяшняга дня мае шмат прыкладаў самаахвяравання ў Імя Хрыста і за Царкву Хрыстову. Кроў мучанікаў - гэта насеньне Царквы. 

17.01.2025

Грэка-католікі ў Беларусі пачалі Дэкаду малітваў аб Еднасці хрысціянаўШтогод з 18 па 25 студзеня ў шматлікіх краінах свету праходзіць Тыдзень малітваў аб Еднасці хрысціянаў. На самой справе гэта актава (octava) - восем дзён. У пэўных краінах Тыдзень пачынаецца раней ды трывае даўжэй.

 

У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях у Беларусі Дэкада малітваў аб Еднасці хрысціянах традыцыйна пачынаецца 16 студзеня - у свята Ўшанавання кайданаў Апостала Пятра ды працягваецца да 25 студзеня - свята Навяртання Апостала Паўла. 


Душпастырскія і багаслужбовыя дапаможныя матэрыялы рыхтуе Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству ў супрацоўніцтве з адпаведнай камісіяй Сусветнай Рады Цэркваў. Матэрыялы для экуменічных малітваў у гэтым годзе падрыхтавалі браты і сёстры манаскай Супольнасці Бозэ (Bose) на поўначы Італіі.

 

Тэма Тыдня малітваў 2025: «Ці верыш у гэта?» (Ян 11, 26).

15.01.2025

Адышоў у вечнасць Апостальскі Экзарх у Чэскай Рэспубліцы14 студзеня 2025 года, у веку 77 год, памёр у Празе (пасля кароткай хваробы) Апостальскі Экзарх для грэка-католікаў ў Чэскай Рэспубліцы біскуп Уладзіслаў Гучка. Ён адышоў паяднаны з Богам і ўмацаваны святымі Тайнамі.

 

 У МІНСКУ заўпакойная Літургія за супакой душы новаспачылага Экзарха Уладзіслава будзе служыцца  ў пятніцу 17 студзеня 2025 г. ў 18:30 - у храме душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа (вул. Арджанікідзе, 6).

 

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!

13.01.2025

Былы сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі менаваны біскупам12 студзеня Папа Францішак прызначыў новага сакратара Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі, а таксама надаў біскупскую годнасць падсакратару Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў.


Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, сакратаром Дыкастэрыі па справах культуры і адукацыі стаў монсіньёр Карло Марыя Пальвані, які раней займаў пасаду падсакратара гэтай ватыканскай установы. Святы Айцец надаў яму таксама тытул арцыбіскупа.

11.01.2025
У Іарданіі адбылася кансэкрацыя Касцёла Хросту ЕзусаУрачыстую цырымонію ўзначаліў кардынал-дзяржсакратар П’етра Паралін, якога Францішак прызначыў сваім спецыяльным пасланнікам. Кансэкрацыя касцёла стала значнай падзеяй для ўсяго хрысціянскага свету.

 

Кардынал Паралін адзначыў унікальнасць месца, на якім пабудаваны новы касцёл. Яно знаходзіцца на ўсходнім беразе Ярдану, дзе сустракаліся многія біблійныя постаці. Лічыцца, што ў гэтым месцы Ян Хрысціцель ахрысціў Езуса.

8.01.2025

ВЕЧНЫ СУПАКОЙ - ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!Пахавальная Служба за новаспачылага  архімандрыта Клаўдзія (P. Claude Robinet SJ) адбудзецца ў храме св. Яна Берхманса (Sint-Jan Berchmanskerk, Collège Saint-Michel) ў Брусэлі ў суботу, 11 студзеня 2025 а 10:00 гадз. 

 

Заўпакойная Літургія ў Мінску, у храме грэка-каталіцкага Душпастырскага цэнтра Праведнага Язэпа - у пятніцу, 10 студзеня ў 18:30.

8.01.2025
Экуменічны дыялог у Празе: важная сустрэча з кардыналам КохамУ Празе кардынал Курт Кох, прэфект Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству, падкрэсліў значэнне веры як фундамента экуменічнага дыялогу.

 

Экуменічнае набажэнства адбылося 8 студзеня 2025 года ў касцёле святой Уршулі ў Празе пад старшынствам арцыбіскупа Яна Граўбнера, старшыні Канферэнцыі Біскупаў Чэхіі, і біскупа Томаша Тырліка, старшыні Чэшскай Экуменічнай Рады. На набажэнстве прысутнічалі біскупы Чэхіі і Маравіі, прадстаўнікі Экуменічнай Рады Цэркваў і іншыя госці.

7.01.2025

ВЕЧНАЯ ПАМЯЦЬ!8 студзеня 2025 г. ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску будзе служыцца святая Імша аб вечным супакоі для душы новаспачылага архімандрыта Клода Робінэ SI, былога кіраўніка Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

 

Цэлебрацыю ўзначаліць Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі архібіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. У канцэлебрацыі прыме ўдзел архімандрыт Сяргей (Гаек).

Пачатак багаслужэння ў 15:00

7.01.2025

Памёр айцец Клод Робінэ – былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі6 студзеня 2025 года ва ўзросце 77 гадоў у Бруселі адышоў у вечнасць айцец Клод Робінэ, бельгійскі святар, езуіт, былы кіраўнік Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

 

Клод Робінэ нарадзіўся 20 кастрычніка 1948 года ў мястэчку Сюсі на поўдні Бельгіі. З юнацкіх гадоў цікавіўся ўсходнехрысціянскай духоўнасцю і вывучаў рускую мову. У 1970 годзе ўступіў у Таварыства Езуса. Праходзіў фармацыю ў Папскім калегіуме Русікум у Рыме. У 1979 годзе прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. Пасля некалькіх гадоў душпастырскага служэння ў Францыі стаў вікарыем грэка-каталіцкай парафіі святога Антонія ў Рыме і распачаў працу ў Рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.


Copyright 2008-2026 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.