Пошук

Каляндар

 

У Мінску на Залатой Горцы з удзелам дыпламатаў і прадстаўнікоў рэлігій памаліліся за Папу Францішка  


У Мінску на Залатой Горцы з удзелам дыпламатаў і прадстаўнікоў рэлігій памаліліся за Папу Францішка25 красавіка ў касцеле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску адбылося малітоўнае набажэнства за спачылага Папу Францішка.


Адметнасцю малітвы стала тое, што яна прайшла з удзелам прадстаўнікоў розных рэлігій і канфесій, дыпламатычнага корпусу і людзей добрай волі.

 

У Мінску на Залатой Горцы з удзелам дыпламатаў і прадстаўнікоў рэлігій памаліліся за Папу ФранцішкаПасля заканчэння набажэнства, якое ўзначаліў монсеньёр Крыштаф Сэрока, Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь, удзельнікі малітвы падзяліліся асабістымі успамінамі пра Папу Францішка.

 

Мерапрыемства завяршылася агульным спевам велікоднага Regina coeli.

 

Тэкст: Кс. канонік Юрый Санько / Фота: з архіва парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) ў Мінску / Catholic.by


25.04.2025

Copyright 2008-2025 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.