Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVI
Спачувальная тэлеграма Святога Айца Бэнэдыкта XVI22.07.2011. |
Яго Святасць Папа Бэнэдыкт XVI скіраваў спачувальную тэлеграму на імя Біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сувязі са смерцю кардынала Казіміра Свёнтка. Ніжэй прыводзім поўны тэкст звароту Яго Святасці. З вялікім болем я прыняў навіну аб смерці арцыбіскупа Мінска-Магілёўскага на пенсіі і былога Апостальскага Адміністратара Пінскай дыяцэзіі кардынала Казіміра Свёнтка. Узношу малітвы да Бога, каб Ён даў вечны адпачынак гэтаму дбайнаму і шчыраму пастыру. Я духоўна яднаюся з болем дыяцэзіяльнай супольнасці, у якой ён з вялікім клопатам здзяйсняў сваё біскупскае служэнне. Я ўзгадваю аб адважным сведчанні, якое ён даў Хрысту і Ягонаму Касцёлу ў асабліва цяжкія часы, а таксама аб энтузіязме, з якім працаваў дзеля духоўнага адраджэння сваёй краіны. Выказваю таксама свае спачуванні арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Апостальскаму Адміністратару “ad nutum Sanctae Sedis” Пінскай дыяцэзіі, Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу, усяму беларускаму епіскапату, манаскім супольнасцям і усім вернікам, якіх кардынал вельмі любіў і якім служыў ад ўсяго сэрца. Дасылаю вам сваё апостальскае благаслаўленне як знак веры і хрыціянскай надзеі ва Уваскрослым Пану. Бенэдыкт XVI, Папа Таксама да словаў спачування Святога Айца Бэнэдыкта XVI далучаецца арцыбіскуп Джованні Анджэло Бэччу, субстытут секцыі агульных спраў дзяржаўнага сакратарыяту Святога Пасаду: «Прагну выказаць словы належнай пашаны і прывітання ў Хрысце Пану». Тэкст перадаў Кс. прэлат Крыспін Дубель, часова павераны ў справах Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |