Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраў

Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраў


18.07.2011.
Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраўЗ 26 па 31 ліпеня ў Полацку пры грэка-каталіцкай парафіі Святамучаніка Язафата пройдзе Летнік для асобаў непоўнаспраўных і валанцёраў. Арганізаваны ён Хрысціянскім валанцёрскім рухам св. Мікалая пры падтрымцы міжнароднага дабрачыннага руху Бэтэль.

Пад час правядзення летніка асобы непоўнаспраўныя і валанцёры раздзеляць між сабою ўсю радасць сумеснага адпачынку і ўзаемнага клопату. У росклад летніка ўваходзіць духоўная праграма (духоўныя разважанні, малітвы, набожэнствы), практычныя заняткі (варштаты) і проста адпачынак, для якога будзе шмат вольнага часу (экскурсія па Полацку, адведзіны рэчкі, вогнішча, лазня…).

Калі ты хочаш прыняць удзел у летніку ў якасці валанцёра, напішы на sw.mikalaj@gmail.com Удзел у летніку – бесплатны. Паглядзець фотаздымкі з мінулага летніка можна тут: http://vkontakte.ru/club8754613

а. Аляксандр Шыбека

Вярнуцца назад