Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > XVII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск - Полацк
XVII грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск - Полацк4.07.2011. |
|
Сёлета Пілігрымка носіць характар падзякі за беатыфікацыю Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га. Падчас яе ўспамінаюцца таксама Блаславёны сьвятамучанік Мікалай Чарнецкі (10 год ад ягонай беатыфікацыі), пакутнік Хрыстовы Экзарх Антон Неманцэвіч ды страстацерпцы Барыс і Глеб. Напярэдадні Пілігрымкі, у аўторак – 5.07.2011, у грэка-каталіцкай капліцы Ўваскрасеньня Хрыстовага ў Віцебску а 18:00 гадз. будзе адслужаная Боская Літургія для пілігрымаў а ў 19:30 пры статуі Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га (ля рыма-каталіцкага катэдральнага сабора) адбудзецца Малебен, пасьля якога працягнецца вечар асабістай малітвы. Рэгістрацыя пілігрымаў пачынаецца ў 17:00 гадз. у грэка-каталіцкай капліцы (вул.2 Войкава 6А) РАСКЛАД РУХУ XVII ПІЛІГРЫМКІ ВІЦЕБСК – ПОЛАЦАК 2011 06.07 (Серада) Віцебск, гадз. 6:30 – Малебен у грэка-каталіцкай капліцы Ўваскрасеньня Хрыстовага гадз. 7:00 – пачатак руху Пілігрымкі Шуміліна, гадз. 18.30 – Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы сьв. Язафата 07.07 (Чацьвер) Шуміліна, гадз. 7:30 – Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы сьв. Язафата гадз. 9:00 – пачатак руху Обаль – гадз. 17:00 Вячэра Духоўны канцэрт Вячэрня 08.07 (Пятніца) Обаль, гадз. 7:30 – Боская Літургія ў рым.-кат. капліцы гадз. 9:00 – пачатак руху Гараны – гадз. 17:00 Вячэра Духоўны канцэрт Вячэрня 09.07 (Субота) Гараны, гадз. 7:30 – Боская Літургія гадз. 10:00 – пачатак руху Струньне, гадз. 12:00–13:00 – адпачынак, гадз. 13:00 – Паніхіда ля Крыжа гадз. 16:00 – уваход у Полацк гадз. 18.00 – Полацк, царква сьв. Параскевы Полацкай – кароткая малітва падзякі Вячэра і адпачынак 21:00 – Вячэрня і малітоўнае чуваньне 10.07 (Нядзеля) Полацк, царква сьв. Параскевы Полацкай 8:30 – Ютрань 10.30 – Боская Літургія падзякі за беатыфікацыю Блаславёнага Папы Яна Паўла ІІ-га Братэрская Агапа Кантакт: а. Андрэй Буйніч (029)566.24.14 (МТС), (044)776.24.14 (VEL) ---------------------------------------------------- ПРЫБЛІЗНЫ РАСКЛАД ДНЯ 6:30 пабудка 7:15 ранішніе малітвы (на месцы дзе адбываецца Сьв. Літургія) 7:30 Боская Літургія 8:30 сьняданьне 9:00 выхад • кожныя 2 гадзіны прыпынак ад 15-30 хвілін • 2-3-й дзень праца ў групах дзяленьня 17:00 уваход у месца начлегу 18:00 вячэра - Духоўня канцэрт 21.00 Вячэрня - група Ісусавай малітвы (удзел для жадаючых) 22.00 цішыня і гашэньне сьвятла Вярнуцца назад |