Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Набажэнствы Вялікага тыдня з удзелам Папы

Набажэнствы Вялікага тыдня з удзелам Папы


19.04.2011.
Набажэнствы Вялікага тыдня з удзелам ПапыСвяты Айцец Бенядыкт XVI узначаліць усе літургічныя абрады Вялікага тыдня. Ахвяры, сабраныя падчас Імшы Вячэры Пана, будуць накіраваны на патрэбы пацярпелых ад землятрусу і цунамі ў Японіі.

У Вялікі чацвер, 21 красавіка, у 9.30 па італьянскім часе, Пантыфік узначаліць святую Імшу Хрызму. А ўвечары гэтага дня — літургію Вячэры Пана ў базыліцы св. Яна на Латэране.

22 красавіка, у Вялікую пятніцу, Святы Айцец узначаліць літургію Мукі Пана ў ватыканскай базыліцы, а ў 21.15 — Крыжовы шлях у рымскім Калізеі.

23 красавіка, у Вялікую суботу, Святы Айцец будзе цэлебраваць літургію Пасхальнай вігіліі, а раніцай 24 красавіка ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы Змёртвыхпаўстання Пана. Апоўдні Бенядыкт XVI прамовіць традыцыйнае пасланне «Urbi et Оrbi».

Набажэнства Крыжовага шляху з Калізея і папскае пасланне «Urbi et Оrbi» вы зможыце ўбачыць на каналах беларускага тэлебачання.

Паводле catholic.by

Вярнуцца назад