Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Зварот Апостальскага Нунцыя архібіскупа Марціна Відавіча з прычыны тэрарыстычнага акту ў мінскім метрапалітэне
Зварот Апостальскага Нунцыя архібіскупа Марціна Відавіча з прычыны тэрарыстычнага акту ў мінскім метрапалітэне14.04.2011. |
Выказваю мае глыбокія спачуванні ў сувязі з трагічнымі падзеямі 11 красавіка на станцыі метро «Кастрычніцкая», калі падчас выбуху дзесяткі непавінных асобаў страцілі сваё жыццё і былі параненыя.Шчыра і горача малюся за ўсіх, каго дакранулася трагедыя, няхай Добры Бог дасць вечнае жыццё памерлым, параненым адновіць здароўе, а для тых, хто застаўся ў горы і жалобе, удзеліць сваё бацькоўскае суцяшэнне. Для ўсіх узрушаных трагедыяй прызываю Божае блаславенства і перадаю іх апецы Беззаганна зачатай Маці Божай, заступніцы сталіцы Беларусі. Архібіскуп Марцін Відавіч Апостальскі Нунцый у Рэспубліцы Беларусь Вярнуцца назад |