Пошук
Нядзельнае казаньне
|
субота
ЛІСТАПАДА |
Адышоў да Госпада Біскуп Стрыйскі Уладыка Юліян
Уладыка Юліян нарадзіўся 4 снежня 1942 году ў вёсцы Брыжава каля Пярэмышля. У 1947 годзе падчас аперацыі «Вісла» разам з бацькамі быў пераселены на поўнач Польшчы. Святарскае рукапалажэнне атрымаў 21 чэрвеня 1970 г. Быў душпастырам грэка-католікаў у Кракаве, Гураве Ілавецкім і Вострым Бардзе (Польшча). У 1982-1991 гг. выконваў абавязкі дэкана Ольштынскага дэканату. Дэкрэтам Прымаса Польшчы кардынала Стэфана Вышынскага 11 чэрвеня 1983 г. быў прызначаны візітатарам для грэка-католікаў у Польшчы і кансультантам Прымаса ў справе кіраваньня грэка-каталіцкай Царквой у Польшчы. З 26 красавіка 1991 г. быў протасінкелам Пярэмышльскай епархіі. 30 сакавіка 1994 году быў прызначаны вікарным біскупам Львоўскай архіепархіі УГКЦ. Біскупская хіратонія адбылася 7 ліпеня 1994 году. З 18 лістапада 2000 году – епархіяльны біскуп Стрыйскай епархіі. 20 студзеня 2010 году Папа Бенядыкт XVI у сувязі са станам здароўя звольніў Уладыку Юльяна з выконвання пасадавых абавязкаў, пакідаючы за ім тытул біскупа Стрыйскага. Пахаванне святой памяці Уладыкі Юліяна адбудзецца ў суботу 26 сакавіка ў Стрыю. Паводле UGCC.org.ua |
|
24.03.2011
|






Сёньняшняе чытаньне:
