Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Адышоў да Госпада Біскуп Стрыйскі Уладыка Юліян

Адышоў да Госпада Біскуп Стрыйскі Уладыка Юліян


24.03.2011.
Адышоў да Госпада Біскуп Стрыйскі Уладыка Юліян24 сакавіка 2011 г., на 69 годзе жыцця, пасля доўгай і цяжкай хваробы адыйшоў у вечнасць тытулярны біскуп Стрыйскай епархіі Украінскай Грэка-каталіцкай Царквы - першы Епарх гэтай епархіі.

Уладыка Юліян нарадзіўся 4 снежня 1942 году ў вёсцы Брыжава каля Пярэмышля. У 1947 годзе падчас аперацыі «Вісла» разам з бацькамі быў пераселены на поўнач Польшчы.

Святарскае рукапалажэнне атрымаў 21 чэрвеня 1970 г. Быў душпастырам грэка-католікаў у Кракаве, Гураве Ілавецкім і Вострым Бардзе (Польшча). У 1982-1991 гг. выконваў абавязкі дэкана Ольштынскага дэканату.

Дэкрэтам Прымаса Польшчы кардынала Стэфана Вышынскага 11 чэрвеня 1983 г. быў прызначаны візітатарам для грэка-католікаў у Польшчы і кансультантам Прымаса ў справе кіраваньня грэка-каталіцкай Царквой у Польшчы. З 26 красавіка 1991 г. быў протасінкелам Пярэмышльскай епархіі.

30 сакавіка 1994 году быў прызначаны вікарным біскупам Львоўскай архіепархіі УГКЦ. Біскупская хіратонія адбылася 7 ліпеня 1994 году. З 18 лістапада 2000 году – епархіяльны біскуп Стрыйскай епархіі.

20 студзеня 2010 году Папа Бенядыкт XVI у сувязі са станам здароўя звольніў Уладыку Юльяна з выконвання пасадавых абавязкаў, пакідаючы за ім тытул біскупа Стрыйскага.

Пахаванне святой памяці Уладыкі Юліяна адбудзецца ў суботу 26 сакавіка ў Стрыю.

Паводле UGCC.org.ua

Вярнуцца назад