Пошук

Каляндар

 

6 сакавіка – ПІЛІГРЫМКА Ў ВІЛЬНЮ  


6 сакавіка – ПІЛІГРЫМКА Ў ВІЛЬНЮЗ нагоды святкаваньня памяці сьвятога Казіміра, якое ў Вільні працягваецца некалькі дзён, група беларускіх грэка-католікаў, з блаславеньня а. Протапрэзьбітара Яўгена Ўсошына, зьдзейсьніла ў нядзелю 6 сакавіка пілігрымку ў Вільню.

Грэка-католікі далучыліся да шматлікай групы пілігрымаў, якую арганізавала служба «Христианский паломник», што дзейнічае пры мінскім касьцёле сьвв. Сымона і Алены.
Сярод пілігрымаў быў мінскі міжпарафіяльны хор “ПРАСФАРА” а духоўную апеку над усімі пілігрымамі нёс а. Андрэй Крот – грэка-каталіцкі душпастыр з Горадні.
Ад імя пілігрымаў выказваем шчырую ўдзячнасьць Пасольству Літоўскай Рэспублікі ў Мінску за прадастаўленыя пілігрымам бясплатныя візы.

***

Першым месцам, якое ўсе пілігрымы наведалі ў Вільні, была Вострая Брама.
Там перад цудадзейнай Іконай Маці Божай Міласэрнасьці ў 6:00 гадз. раніцы а. Андрэй адслужыў Боскую Літургію (па беларуску), на якой сьпяваў хор “ПРАСФАРА”.
Пасьля Літургіі пілігрымы мелі магчымасьць памаліцца ў царкве Сьвятой Тройцы (айцоў базыльянаў, дзе падзьвізаўся сьв. Язафат), у праваслаўнай царкве Сьвятога Духа (дзе шануюцца мошчы Трох Віленскіх Мучанікаў), у рыма-каталіцкай катэдры, дзе ўшаноўваюцца мошчы св. Казіміра, ды ў іншых храмах г. Вільні.
Пілігрымы наведалі таксама іншыя месцы зьвязаныя з гісторыяй беларускай культуры, між іншымі друкарню Францішка Скарыны.

6.03.2011

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier