Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 6 сакавіка – ПІЛІГРЫМКА Ў ВІЛЬНЮ
6 сакавіка – ПІЛІГРЫМКА Ў ВІЛЬНЮ6.03.2011. |
|
Грэка-католікі далучыліся да шматлікай групы пілігрымаў, якую арганізавала служба «Христианский паломник», што дзейнічае пры мінскім касьцёле сьвв. Сымона і Алены. Сярод пілігрымаў быў мінскі міжпарафіяльны хор “ПРАСФАРА” а духоўную апеку над усімі пілігрымамі нёс а. Андрэй Крот – грэка-каталіцкі душпастыр з Горадні. Ад імя пілігрымаў выказваем шчырую ўдзячнасьць Пасольству Літоўскай Рэспублікі ў Мінску за прадастаўленыя пілігрымам бясплатныя візы. *** Першым месцам, якое ўсе пілігрымы наведалі ў Вільні, была Вострая Брама. Там перад цудадзейнай Іконай Маці Божай Міласэрнасьці ў 6:00 гадз. раніцы а. Андрэй адслужыў Боскую Літургію (па беларуску), на якой сьпяваў хор “ПРАСФАРА”. Пасьля Літургіі пілігрымы мелі магчымасьць памаліцца ў царкве Сьвятой Тройцы (айцоў базыльянаў, дзе падзьвізаўся сьв. Язафат), у праваслаўнай царкве Сьвятога Духа (дзе шануюцца мошчы Трох Віленскіх Мучанікаў), у рыма-каталіцкай катэдры, дзе ўшаноўваюцца мошчы св. Казіміра, ды ў іншых храмах г. Вільні. Пілігрымы наведалі таксама іншыя месцы зьвязаныя з гісторыяй беларускай культуры, між іншымі друкарню Францішка Скарыны. Вярнуцца назад |