Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Калядная сустрэча для непоўнаспраўных у Віцебску
Калядная сустрэча для непоўнаспраўных у Віцебску8.01.2011. |
|
Усе прысутныя валанцёры дапамаглі арганізаваць гульні, песні і танцы, каб дзеці адчулі радасць, цеплыню і значнасць вялікага хрысціянскага свята, а таксама ўпэўніліся ў бязмежнай Божай любові. Не менш важным для людзей з абмежаванымі магчымасцямі было, таксама, знаёмства і нарэшце пошук новых сяброў, што не бачаць у цябе фізічных заганаў, а ўспрымаюць такім, які ты ёсць. На прыканцы вечару кожны з удзельнікаў атрымаў салодкія падарункі. У выніку ніхто не застаўся па-за ўвагай. А лепшымі падарункамі для валанцёраў сталі ўсмешкі на тварах усіх прысутных і хрысціянская атмасфера дабрыні і любові, вельмі важная для ўсіх людзей, а асабліва тых з абмежаванымі магчымасцямі. а. Аляксандр Шыбека, Віцебск Вярнуцца назад |