Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Каляднае віншаваньне а. Андрэя Абламейкі
Каляднае віншаваньне а. Андрэя Абламейкі24.12.2010. |
|
душпастыра беларускіх грэка-католікаў у Вене і Празе
…Я, Я Госпад і няма Збаўцы акрамя мяне ( Іс. 43:11) …ідзе Хрыстос, каб, як Чалавекалюбец, збавіць чалавека… (перадсьвяцьце Раства) Што я магу ў гэтым сьвеце без Цябе, Госпадзе, Ты мой Збаўца. Ты Збаўца маёй жонкі і маіх дзяцей. Таму я з удзячнасьцю і захапленьнем назіраю Твае Дзеі ў маім жыцьці ды ў гісторыі майго народа. Я давяраюся Табе і давяраю Твайму заступніцтву маю сям’ю. Асабліва, калі бачу Цябе малым Дзіцяткам, Які прыходзіць у сьвет збавіць нас, мне хочацца разам з анёламі клікаць Слава на вышынях Богу, на зямлі супакой, добрая воля сярод людзей Хай, Госпадзе, кожны запросіць Цябе ў сваё жыцьцё. Хай кожны падзеліцца з бліжнім Добрай Навінай, якая больш, як дзьве тысячы гадоў застаецца актуальнай. Навінай – прыйсця Твайго ў сьвет. Хай кожная беларуская сям’я адкрые дзьверы Табе – нашаму Збаўцу. А самае галоўнае – хай кожны, нават самы адзінокі чалавек, у гэтыя дні адчуе нашую любоў і хай гэтая любоў будзе адлюстраваньнем Боскай прысутнасьці ў нашым жыцьці. Хрыстос раджаецца - слаўце Яго а. Андрэй Абламейка, Вена – Прага Вярнуцца назад |