Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Вечная памяць
Вечная памяць28.10.2010. |
|
16 кастрычніка 2010 г., на 75-м годзе жыцця адышоў да Госпада прыяцель нашай Царквы, французскі святар а. Іў Марыён. Айцец Іў быў уражэнцам гор Вог'езы ў Латарынгіі. Значную частку свайго жыцця служыў у Парыжы, асабліва як заснавальнік і кіраўнік каталіцкага радыё Notre Dame de Paris. У 1973 годзе заклаў міжнародную асацыяцыю Экуменічнага Сяброўства (Amitie Oecumenique Internationale), якой кіраваў да 2007 г. У 2002 годзе вярнуўся ў родныя Ваг'езы і служыў як пробашч гарадка Сальсір. 20 верасня 2010 г., у рамках падрыхтоўкі экуменічнай пілігрымкі ў Арменію, а. Іў наведаў Парыж, дзе на вуліцы яго збіла машына. Памёр ён у шпіталі ў Парыжы 16 кастрычніка 2010 г. Паховіны а. Іва адбыліся ў парафіі Сальсір 28 кастрычніка. Абрад Апошняга Развітання ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі Візітатар БГКЦ. Заупакойную службу ў Полацку адслужыў а. Аляксандр Шаўцоў, душпастыр грэка-каталіцкай парафіі ў Полацку, да якой асаблівыя дачыненні меў святой памяці а. Іў. Вечная яму памяць! Вярнуцца назад |