Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітва за мінскіх Ярархаў
Малітва за мінскіх Ярархаў28.10.2010. |
28 кастрычніка, ва ўспамін святога Апостала Юды Тадэвуша, свае імяніны адзначае Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У гэты ж дзень 30 год таму сакрамант святарства атрымаў сённяшні дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэіі Антоні Дзям’янка. У інтэнцыі абодвух Ярархаў 28 кастрычніка 2010 г. у мінскай архікатэдры а 18.30 адбудзецца св. Імша, якую яны будуць канцэлебраваць. Шчыра запрашаем мінскіх вернікаў да супольнай малітвы ў інтэнцыях Дастайных Ярархаў і аб Божых ласках на іх далейшы жыццёвы шлях. Шчырая малітва стане сапраўднай удзячнасцю Найвышэйшаму за пастырскае служэнне руплівых пастыраў Беларусі. Дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка пасля заканчэння сярэдняй школы не атрымаў дазволу ад дзяржаўных уладаў на паступленне ў Рыжскую духоўную семінарыю. Святарскую фармацыю праходзіў пад кіраўніцтвам доктара тэалагічных навук кс. прэлата Вацлава Пянткоўскага, тагачаснага Генеральнага вікарыя Пінскай дыяцэзіі. 28 кастрычніка 1980 г. атрымаў святарскія свячэнні. Паводле Catholic.by Вярнуцца назад |