Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітоўны ўспамін Берасцейскага ўнійнага сабору 1596 г.
Малітоўны ўспамін Берасцейскага ўнійнага сабору 1596 г.20.10.2010. |
|
На гэтым саборы было абвешчана аднаўленне царкоўнай еднасці Кіеўскай мітраполіі з Рымскім Апостальскім Пасадам. Усходнія епархіі на тэрыторыі сённяшняй Беларусі і Украіны, якія прынялі Берасцейскую Унію сталі часткай царкоўнай структуры, якая атрымала імя Уніяцкай Царквы. З нагоды успаміну Берасцейскай Уніі ў нядзелю 17 кастрычніка 2010 г. Апостальскі Візітатар Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Архімандрыт Сяргей (Гаек) адслужыў урачыстую Боскую Літургію ў парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску. У казанні Архімандрыт узгадаў пра неабходнасць верна адстаіваць каштоўнасць еднасці з Паўсюднай Царквой ды з яе Першаярархам Папам Рымскім. На гэтай Боскай Літургіі вернікі асабліва маліліся за сталага Прадстаўніка Папы Рымскага ў Беларусі Апостальскага Нунцыя Архібіскупа Марціна Відавіча. Гэта быў таксама дзень малітвы за грэка-каталіцкую парафію ў Берасці. У аўторак 19 кастрычніка 2010 аб Божым блаславенні для ўсёй Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы маліліся вернікі парафіі Святога Духа ў Мінску. Боскую Літургію адслужыў душпастыр парафіі ераманах Пахом (Кавалёў). Вярнуцца назад |