Парафія сьвятога Язэпа > Юбілейны год > “Бог няхай блаславіць улюбёную Беларусь і кожнага жыхара гэтай дарагой Краіны”
“Бог няхай блаславіць улюбёную Беларусь і кожнага жыхара гэтай дарагой Краіны”22.09.2010. |
|
19 верасня 2010 г. у Слоніме на заканчэнне Боскай Літургіі Найдастойны Прадстаўнік Святога Айца Бенедыкта XVI, Апостальскі Нунцый у Беларусі Архібіскуп Марцін Відавіч звярнуўся да вернікаў са Словам прывітання. Дарагія браты і сёстры ў Хрысьце 1. Сёння мы з радасцю адзначаем 280-ыя ўгодкі каранавання “ад імя і ўладай Рымскага Архірэя” цудатворнай Іконы Маці Божай Жыровіцкай. Сабраныя ў імя Гасподняе, мы завяршылі Боскую Літургію паводле візантыйскай або грэцкай традыцыі, аддаючы падзяку Таму, ад Каго паходзіць кожнае добрае даянне і кожны дар дасканалы – Айцу Святла (пар. Як 1, 17). Мы разам удзельнічалі ў ёй – духавенства і вернікі візантыйскага або грэцкага абраду, як таксама духавенства і вернікі лацінскага або рымскага абраду, – паказваючы нашу каталіцкасць у тым, каб вызнаваць і жыць паводле веры перададзенай нам Апосталамі і пацвярджаючы еднасць Царквы, якой так моцна жадаў Хрыстос, і за якую горача прасіў Айца падчас Тайнай Вячэры (пар. Ян 17, 21-26). 2. Ад сэрца вітаю тут кожнага з вас асабіста, пачынаючы ад дарагіх братоў у Біскупстве абодвух абрадаў і Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі Архімандрыта Сяргея (Гаека). Перадаю Вам вітанне і блаславенне Святога Айца – Папы Бенедыкта XVI, які якраз сёння заканчвае свой пастырскі візіт у Велікабрытанію. Ягонае вітанне і Ягонае блаславенне звернута таксама да Вашых сем’яў, да Вашых родных, як таксама да Вашых дыяцэзіяльных і Вашых парафіяльных супольнасцяў, да якіх Вы належыце і якія ўтвараюць адзіную, святую, паўсюдную або каталіцкую і апостальскую Царкву (пар. Нікейска-канстантынопальскі Сімвал веры). Асаблівае вітанне накіроўваю да мясцовай парафіяльнай супольнасці і да Братоў Меншых Капуцынаў, якія сёння паказалі сваю шчырую гасціннасць - чалавечую і хрысціянскую. Вітаю з такой жа сардэчнасцю вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы, як таксама прадстаўнікоў Дзяржаўнай улады, якія разам з намі ўдзельнічаюць у сьвяткаванні гэтага асаблівага свята, свята ўспаміну і ўдзячнасьці Каталіцкай Царквы, якая існуе ў Беларусі. 3. Заступніцтву Усячыстай, Найблаславёнай, Слаўнай, Найсьвятой Багародзіцы Марыі, Маці Хрыста і Маці Царквы, заўсёды Дзевы, даручаю Каталіцкую Царкву ў Беларусі - Грэка-каталіцкую і Рымска-каталіцкую Царкву. Заступніцтву Яе - Уладаркі нашай – даручаю таксама ўсіх Вас і ўсіх жыхароў гэтага ўлюбёнага Краю. Бог няхай усіх Вас блаславіць Бог няхай блаславіць улюбёную Беларусь і кожнага жыхара гэтай дарагой Краіны. Парафіяльны касцёл св. Андрэя ў Слоніме, Санктуарый Жыровіцкай Маці Божай (Гродзенская Дыяцэзія лацінскага абраду) 19 верасня 2010 году Гасподняга, 280-ыя ўгодкі каранавання «ад імя і ўладай Рымскага Архірэя» цудатворнай Іконы Маці Божай Жыровіцкай +Архібіскуп Марцін Відавіч Апостальскі Нунцый у Беларусі Вярнуцца назад |