Парафія сьвятога Язэпа > Пілігрымка 2010 > XVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк
XVI грэка-каталіцкая пілігрымка Віцебск – Полацк5.07.2010. |
|
“...ісьці за Хрыстом – пад покрывам Багародзіцы” – гэта дэвіз пілігрымкі, які прыгадвае нам 280-я ўгодкі каранаваньня папскімі каронамі Жыровіцкай іконы Багародзіцы. Традыцыйны шлях сьвятамучаніка Язафата (які ў свой час будаваў манастыр у Жыровічах) - ад месца ягонага мучаніцтва (Віцебск) да ягонай Полацкай кафедры і месца мучаніцкай сьмерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў - пілігрымы пройдуць у 4 дні: з серады да суботы. *** Пілігрымка пачынаецца ў сераду 7 ліпеня Малебнам у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я Войкава, № 6 (скрыжаваньне з вул. Лявонава). І этап, серада 7 ліпеня: Віцебск - Шуміліна, ІІ этап, чацьвер 8 ліпеня: Шуміліна - Обаль, ІІІ этап, пятніца 9 ліпеня: Обаль - Гараны, ІV этап, субота 10 ліпеня: Гараны – Струньне - Полацк, * * * У нядзелю – 11 ліпеня 2010 г. у Полацку, ля храму сьв. Параскевы Полацкай, у прыватным сэктары “Кароўнікі”, вул. Навасёлаў, 70 (даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцовага прыпынка “вул. Бабушкіна”) Сьвяточная Боская Літургія адбудзецца ў 10:30. * * * Тэлефон для кантактаў: а. Зьміцер (29) 675.29.97 Velcom У Менску зьвяртацца па тэл.: а.Яўген Усошын (33) 631 55 24 МТС; (29) 312 28 26) Velcom. Вярнуцца назад |