Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Малітва за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам
Малітва за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам10.04.2010. |
|
Паніхіду за душы загінуўшых падчас крушэння самалёта Прэзідэнта Польшчы, якое здарылася 10 красавіка 2010 пад Смаленскам (блізка Катыні), адслужыў у 12:00 гадз. у суботу на Вайсковых могілках у Мінску Дэкан Мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў протапрэзьбітар Яўген Усошын. Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) даслаў Паслу Рэспублікі Польшча ў Беларусі ліст з выказаньнем спачуваньня і салідарнасьці ад свайго імя і ад імя сьвятароў і шматлікіх вернікаў. Вечарам 10 красавіка Архімандрыт саслужыў у касьцёле сьв. Сымона і Алены з Мінску сьв. Імшу за супакой душаў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам. Адмысловую заўпакойную службу за душы загінуўшых Архімандрыт Сяргей адслужыць у нядзелю – 11 красавіка 2010 у 11:00 гадз. у грэка-каталіцкім храме Хрыста Чалавекалюбца ў Маладзечне. Апостальскі Візітатар БГКЦ прыйме таксама ўдзел у задушнай сьв. Імшы ў касьцёле сьв. Сымона і Алены ў аўторак 13 красавіка ў 12:00 гадз. Хрыстос уваскрос з мёртвых... І тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў. Вярнуцца назад |