Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > „Сям’я – надзея Еўропы”
„Сям’я – надзея Еўропы”12.03.2010. |
Міжнародны форум - VIII Гнезьненскі зьездУ першай гістарычнай сталіцы Польшчы – горадзе Гнезна 12-14 сакавіка 2010 г. праходзіць VIII Гнезьненскі З’езд – міжнародны форум прадстаўнікоў розных хрысьціянскіх Цэркваў – ярархаў і вернікаў. Гаспадаром З’езду зьяўляецца Архібіскуп-Мітрапаліт Гнезна Ўладыка Генрык Мушынскі, Прымас Польшчы. Арганізатарамі ёсьць прадстаўнікі розных хрысьціянскіх рухаў, арганізацыяў і супольнасьцяў з Польшчы і Еўропы. Сёлета тэмай гэтага міжнароднага форуму ёсьць: “Сям’я – надзея Еўропы”. У другі дзень З’езду, у суботу 13 сакавіка ўвечары, па вуліцах Гнезна пройдзе Экуменічная Дарога Жыцьця. Набажэнства ўзначаляць ярархі і прадстаўнікі сем’яў з дзесяці хрысьціянсікх Цэркваў: Рыма-Каталіцкай, Грэка-Каталіцкай, Праваслаўнай, Стара-каталіцкіх і Пратэстанцкіх Цэркваў. У З’ездзе ўдзельнічае каля 800 асобаў, у тым ліку 100 высокіх гасьцей. Папскую Раду па справах Сям’і прадстаўляе яе старшыня кард. Энніо Антанэллі. Грэка-Каталіцкую Царкву Беларусі на З’езьдзе прадстаўляе Апостальскі Візітатар Архім. Сяргей (Гаек), асістэнт Аддзела Душпастырства сем’яў а. Андрэй Буйніч з Ліды і двое сьвецкіх вернікаў. Вярнуцца назад |