Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ
МЕНСКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЙ НЯСТОМНАЙ ДАПАМОГІ7.03.2010. |
|
У Нядзелю Крыжапаклонную, 7 сакавіка 2010 г., служэньне пробашча грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў г. Менску прыняў а. Яўген Усошын, які адначасова захоўвае служэньне протапрэзьбітара Цэнтральна-Заходняга Дэканату БГКЦ. Гэта азначае, што менская грэка-каталіцкая Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі мае двух сьвятароў: пробашча і парафіяльнага вікарыя. Боскую Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар Архімандрыт Сяргей, а казаньне прамовіў новапрызначаны пробашч а. Яўген Усошын. На заканчэньне Літургіі вернікі засьпявалі новаму пробашчу а. Яўгену – многія леты! – а таксама традыцыйны гімн “Магутны Божа” і гімн у гонар Маці Божай Нястомнай Дапамогі. Фотаздымкі: Яўген Жукаў Вярнуцца назад |