Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Душпастырскі семінар на тэму сацыяльнай службы ў парафіях

Душпастырскі семінар на тэму сацыяльнай службы ў парафіях


6.03.2010.
Душпастырскі семінар на тэму сацыяльнай службы ў парафіяхНа запрашэньне адміністратара грэка-каталіцкай Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Менску – а. Пахома (Кавалёва), парафіяльны душпастырскі цэнтр па. Зав. Сьнежным наведвала моладзёвая група валянцёраў імя Сьвятога Мікалая з Віцебска, якую ўзначаліў а. Алесь Шыбека.

У рамках душпастырскага семінара, прысьвячанага сацыяльнай службе ў менскіх грэка-каталіцкіх парафіях, госьці дзяліліся вопытам розных формаў валянцёрскага служэньня асобам пастарэлым, самотным ды з абмежаванымі магчымасьцямі.

На заканчэньне семінара маладыя віцебскія валянцёры прасьпявалі Акафіст перад Іконай Маці Божай Нястомнай Дапамогі і маліліся на Боскай Літургіі за усіх жыхароў Фрунзенскага раёна г. Мінска, а асабліва за моладзь і сем’і, якія патрабуюць сьпецыяльнай душпастырскай апекі.

Вярнуцца назад