Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > 120 год з дня нараджэньня айца Язэпа Гэрмановіча
120 год з дня нараджэньня айца Язэпа Гэрмановіча20.02.2010. |
|
Нястомны працаўнік на ніве Хрыстовай ён сьведчыў пра Госпада у многіх кутках зямное кулі: на Беларусі дзе быў узгадаваны ў Друі і Вільні, ва Ўсходняй Місіі ў далёкай Манджурыі ў душпастырскім подзьвігу і ў сталінскіх лагерах Сібіры ў подзівігу вызнаўцы; ў канцы жыцьця ў Лёндане ў працы для беларусаў на чужыне. Ён зьяўляецца аўтарам вядомай кнігі ўспамінаў “Кітай, Сібір, Масква” пра савецкія лагеры. Менскія грэка-католікі малітоўна згадаюць памяць айца Язэпа заўтра, 21 лютага 2010 г. ў рамках Боскай Літургіі а 18:00 гадз. ў Чырвоным касьцёле (дольны храм). У гэты дзень, у першую нядзелю Вялікага Посту традыцыйна адзначаецца “Нядзеля Артадоксіі” – праўдзівага пакланеньня, слаўленьня Бога. У Царкве Атрадоксіі не можа быць без Артапраксіі – праўдзівага дзеяньня паводле Слова Божага. Айцец Язэп Гэрмановіч усім сваім жыцьцём засьведчыў вернасьць Евангельлю і ажыцьцяўленьню яго сваім жыцьцём і дзейнасьцю. * * * Грэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі ў Менску плянуе вечар прысьвечаны памяці а. Язэпа Гэрмановіча – 19 сакавіка 2010 г. у 19:00 гадз. у нашым Цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзе 6). Вярнуцца назад |