Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”
“Хрыстос нараджаецца, каб аднавіць раней адпалы вобраз”23.12.2009. |
|
У сераду – 23 сьнежня 2009 г. рэкалекцыйныя разважаньні праводзяцца а гадз. 18:30 у капліцы душпастырскага Цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі па зав. Сьнежным, д. 7 Там жа служыцца Боская Літургія і ёсьць нагода да сьвятой Споведзі. *** 23 сьнежня, серада Перадсьвяцьце Раства Хрыстовага, 10-ці мучанікаў Крыцкіх Чытаньне дня: Кніга Прарока Данііла 2, 31-36, 44-45 На літургіі Навячэрніцы Раства Хрыстовага перад намі ставіцца няпростае заданьне, каб за пасярэдніцтвам нейкае дзесяткі чытаньняў са Старога Запавету ўвайсьці ў досьвед богапазнаньня, прароцтва, малітвы і чаканьня многіх пакаленьняў. Гэта не столькі заданьне аднаго дня, хай і вельмі важнага, колькі ўказаньне на духоўны шлях, па якім мы павінны крочыць штодзённа. “Каму больш дадзена, з таго больш і спытаюць” (Лк 12,48) – кажа ў Евангельлі Хрыстос. Калі мы – дзеці Божыя, вучні Апосталаў, слухачы Прарокаў і сьведкі пакутаў Мучанікаў, значыцца, мы павінны рэальна перажываць гэтую духоўную повязь, гэтае быцьцёвае карэньне, у якім наша сіла, нашае жыцьцё і надзея. ераманах Лявонцій Вярнуцца назад |