Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШЫ СЛУГАЎ ТВАІХ
СУПАКОЙ, ГОСПАДЗЕ, ДУШЫ СЛУГАЎ ТВАІХ2.11.2009. |
|
У нядзелю, 1 лістапада 2009 г., а. Пахом (Кавалёў), адміністратар менскай грэка-каталіцкай парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі маліўся на Маскоўскіх могілках. На магіле сьвятой памяці Васіля Быкава ён адслужыў Паніхіду за ўсіх памерлых вернікаў, асабліва за патрыётаў, што сваёй працай ды творчасьцю служылі Беларусі. * * * “У сялібах Тваіх, Госпадзе, дзе ўсе праведнікі спачываюць, супакой душы слугаў Тваіх, бо Ты адзіны Чалавекалюбец”. Вярнуцца назад |