Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Восеньскі малітоўны ўспамін памерлых  


Восеньскі малітоўны ўспамін памерлыхЯк вядома, у Беларусі існуе звычай узгадваць памерлых на пачатку лістапада (акрамя пасьля-пасхальнай Раданіцы ўвесну).

У грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасьцях працягваецца восеньскі малітоўны ўспамін памерлых.

У візантыйскай літургічнай традыцыі бацькоўская Дзьмітрыеўская (зьмітраўская) субота прыпадае ў суботу перад днём памяці сьв. Вялікамучаніка Дзьмітрыя Салунскага (у гэтым годзе гэта 24 кастрычніка паводле грыгарыянскага каляндара і 7 лістапада паводле юліянскага каляндара).

У рыма-каталіцкім Касьцёле днём асаблівай малітвы зьяўляецца 2 лістапада – Успамін усіх памерлых вернікаў (Дзень задушны).

Адрадзілася таксама старажытная беларуская традыцыя ўспаміну продкаў на “Дзяды” – 2 лістапада, калі могілкі наведваюць рыма-католікі, грэка-католікі, праваслаўныя, а таксама, тыя, хто не наведвае храм.

* * *

Малітва на Маскоўскіх могілках на магіле а. Яна МатусевічаМалітва на Маскоўскіх могілках на магіле а. Яна МатусевічаУ суботу, 24 кастрычніка 2009 г., Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек) наведаў г. Гомель, дзе разам з а. Васілём Ягоравым і вернікамі гомельскай грэка-каталіцкай парафіі маліўся за памерлых .

Гэта быў таксама дзень асаблівага ўспаміну памерлых у грэка-каталіцкіх парафіях г. Віцебска.

У суботу, 31 кастрычніка 2009 г., (у г. зв. “дзядоўскую” суботу) вернікі Полацкай грэка-каталіцкай парафіі сьвятамучаніка Язафата маліліся ля крыжа ў м. Струньне (каля Полацку), на месцы рэзыдэнцыі і пахаваньня ўніяцкіх мітрапалітаў. Паніхіду ўзначаліў віцэ-дэкан а. Аляксандр Шаўцоў.

У тую ж “дзядоўскую”суботу 31 кастрычніка 2009 г. Боскую Літургію за ўсіх памерлых вернікаў адслужыў у капліцы нашага парафіяльнага цэнтра сьв. Язэпа Архімандрыт Сяргей.
Гэта быў таксама дзень успаміну 65-х угодкаў сьмерці Львоўскага грэка-каталіцкага Мітрапаліта Андрэя (+1 лістапада 1944 г.)

У нядзелю, 1 лістапада 2009 г., паніхіду за ўсіх памерлых вернікаў ды за ўсіх ахвяраў войнаў і перасьледу адслужыў на Кальварыйскіх могілках Архімандрыт Сяргей.
У той жа дзень на Маскоўскіх могілках маліўся а. Пахом Кавалёў.

На могілках у Альбярціне (частка Слоніма), сядзібе Усходняй Місіі Айцоў Езуітаў і месцы служэньня грэка-каталіцкага экзарха-пакутніка Антона Неманцэвіча (+1943), маліліся вернікі грэка-каталіцкіх парафіяў Слоніма, Альбярціна, Івацэвічаў, Бярозы. Паніхіду служыў а. Алесь Аўдзяюк.

У панядзелак, 2 лістапада 2009 г., у 17:30 будзе адслужана паніхіда на магіле протапрэзьбітара Яна Матусевіча на Кальварыйскіх могілках.
Пасьля паніхіды заўпакойная Боская Літургія будзе адслужаная ў капліцы душпастырскага цэнтра Парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі па зав. Сьнежным, д. 7.

У нядзелю, 8 лістапада, малітоўны ўспамін уніяцкіх мітрапалітаў адбудзецца ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. Міколы Цудатворцы ў рамках Боскай Літургіі а 15:00 гадз., у касьцёле айцоў-Салезіянаў па вул. Пляханава ў Менску.

* * *

У блаславёным сьне іх
дай, Госпадзе, знайсьці вечны супакой
душам памерлых слугаў Тваіх
і ўчыні ім вечную памяць.


Вечная памяць, вечная памяць, вечная памяць!

1.11.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier