Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

КАНСАКРАЦЫЯ НОВАГА КАСЦЁЛА Ў ВІЦЕБСКУ  


Новы касцёл у ВіцебскуНовы касцёл у ВіцебскуУ Віцебску пабудаваны касцёл Езуса Міласэрнага — першая за амаль 125 гадоў рыма-каталіцкая святыня ў гэтым горадзе.
Кансакрацыя касцёла адбудзецца 10 кастрычніка 2009 г.

Парафія Езуса Міласэрнага была заснавана біскупам Віцебскім Уладзіславам Блінам у 2000 г., і першыя святыя Імшы адбываліся ў часовай капліцы.
З 2000 г. у мікрараёне Поўдзень-7 пачалося будаўніцтва касцёла, які з’яўляецца ўзорам сучаснай сакральнай архітэктуры.
Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м.

Як паведаміў інфармацыйнаму агенцтву «БелаПАН» канцлер Віцебскай дыяцэзіі і вікарый парафіі Езуса Міласэрнага кс. Раман Мурзіч, да 1917 г. у Віцебску дзейнічалі больш за 10 касцёлаў, якія паступова былі знішчаны, а ў пачатку ХХІ ст. іх засталося толькі 3. «Новы касцёл быў вельмі неабходны ў мікрараёне з больш за 200 тысяч жыхароў», — лічыць святар.
Таксама кс. Мурзіч выказвае надзею на тое, што новая святыня дапаможа жыхарам горада ў аднаўленні духоўнага жыцця, стане месцам прытулку, суцяшэння і супакаення.

9 кастрычніка гг. у будынку побач новага касцёла адбудзецца навуковы сімпозіум на тэму Божай Міласэрнасці, у якім прымуць удзел навучэнцы абедзвюх каталіцкіх духоўных семінарый, якія дзейнічаюць у Гродне і Пінску.

Кансакрацыя касцёла адбудзецца 10 кастрычніка 2009 г.
Гэта падзея упісваецца ў святкаванне 10-годдзя заснавання Віцебскай дыяцэзіі.
Літургію кансэкрацыі ўзначаліць Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.
Гамілію падчас ўрачыстай святой Імшы прамовіць старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Ва ўрачыстасцях кансакрацыі касцёла Езуса Міласэрнага прыме удзел Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей (Гаек) і грэка-каталіцкія святары з усёй Беларусі.

Тэкст і фатаграфіі паводле: www.catholic.by
Захавана мова арыгіналу

8.10.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier