Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Клуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашае

Клуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашае


16.12.2009.
Клуб сьв. Кірылы Тураўскага запрашаеГрэка-каталіцкі клуб інтэлігенцыі імя сьв. Кірыла Тураўскага запрашае на лекцыю.
У пятніцу 18 сьнежня ў 19:00 гадз. даклад на тэму "Культурная спадчына грэка-каталіцкай Царквыў Беларусі ў кантэксьце дыялёгу Усход-Захад" прачытае дакладчык Алесь Суша.

Гэтая душпастырская сустрэча адбудзецца ў грэка-каталіцкім парафіяльным Цэнтры сьв. Язэпа (вул. Арджанікідзэ, д. 6; даезд на метро да ст. метро “Аўтазаводская”, далей на лева па вул. Цэнтральнай; 3-я вуліца направа).

Вярнуцца назад