Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Архібіскуп Антоніо Вэльё прызначаны Старшынём Рады для душпастырства мігрантаў  


Архібіскуп Антоніо Вэльё прызначаны Старшынём Рады для душпастырства мігрантаў
28 лютага 2009 Сьвяты Айцец Бенядыкт XVI прызначыў Старшынём Папскай рады для душпастырства мігрантаў і падарожнікаў Архібіскупа Антоніо Марыя Вэльё (Antonio Maria Vegliò), які да гэтага часу быў Сакратаром Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў.

Папярэдні Старшыня рады душпастырства мігрантаў Кардынал Рэната Марціна (Renato Martino) адышоў на пенсію, але захаваў яшчэ пасаду старшыні Папскай рады „Iustistia et Pax” (па справах справядлівасьці і міру).

* * *

Архібіскуп Антоніо Вэльё прызначаны Старшынём Рады для душпастырства мігрантаў
Архібіскуп Антоніо Марыя Вэльё нарадзіўся ў 1938 годзе ў мясцовасьці Мачэрата Фэльтрыя у вобласьці Марке.

Як шматгадовы Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў, ён добра ведаў справы і жыцьцё БГКЦ. Адным з апошніх дакументаў, падпісаных ім для БГКЦ быў Дэкрэт N. 38/98 (ад 3 лютага 2009), якім Кангрэгацыя зацьвердзіла беларускі тэкст трапара ў гонар блаславёнага Міхала Сапоцькі.

Архібіскуп Антоніо Вэльё прызначаны Старшынём Рады для душпастырства мігрантаў
Сакратаром Папскай Рады для душпастырства мігрантаў і падарожнікаў застаўся надалей Архібіскуп Агостыно Маркетто (Agostino Marchetto).

На фатаграфіях Уладыка Антоніо ў час візіту да Сіра-Маланкарскай Царквы ў Індыі (Кераля) у 2003 .

2.03.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier