Пошук

Каляндар

 
чацьвер
КАСТРЫЧНІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна  


Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна
2 красавіка споўнілася ўжо тры гады, як памёр Папа Ян Павел ІІ – першы Папа славянін, місіянер Божай Міласэрнасьці, Ян Павел Вялікі. У гэты дзень у Чырвоным Касьцеле была адслужана Імша ў намеры яго хуткай беатыфікацыі .

Сьв. Імшы прадстаялі Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Антоні Дзям’янка. Ім саслужылі пробашч касьцёла сьвв. Сымона і Алены кс. Уладыслаў Завальнюк, іншыя рыма-каталіцкія сьвятары ды тры грэка-каталіцкіх сьвятара з нашай парафіі: пробашч а. Андрэй Абламейка і два вікарыя – а. Андрэй Буйніч і а. Яўген Усошын. Напачатку Імшы, пасьля прывітаньня біскупа Антонія Дзям’янкі, а. Андрэй Абламйка зачытаў прывітальнае слова Апостальскага Візітатара для грэка-католікаў Беларусі архімандрыта Сяргея Гаека.

Пачэсны а. Уладзіслаў Завальнюк
Пробашч Парафіі сьвв. Сымона і Алены


Пачэсны Ойча Пробашч!


На Вашыя рукі дасылаю гэтыя словы духовай сулучнасьці і салідарнасьці з усімі, хто сёньня ўвечары ў касьцёле сьвв. Сымона і Алены ў Мінску ў малітве, якую ўзначальвае Найдастойны Апостальскі Нунцый Уладыка Архібіскуп Марцін Відавіч, адзначае ІІІ-я ўгодкі блаславёнага спачыну Слугі Божага Папы Яна Паўла ІІ-га.

Гэтыя словы сулучнасьці накіроўваю да Высокадастойных Айцоў Біскупаў, Пачэсных Сьвятароў і Сёстраў Манахіняў і ўсіх вернікаў, католікаў двух абрадаў, а таксама братоў праваслаўных, пратэстантаў і ўсіх людзей добрай волі .

Сёньня ў Рыме, каля магілы Слугі Божага Яна Паўла ІІ-га, зьбіраюцца шматлікія іерархі і вернікі памесных Цэркваў з многіх краінаў сьвету, сярод іх і з Беларусі.

Разам з Высокадастойным Мітрапалітам Мінскім і Магілёўскім Архібіскупам Тадэвушам Кадрусевічам молімся тут, у Рыме, аб беатыфікацыі Папы Яна Паўла ІІ-га.

Дзякуем таксама Госпаду за служэньне гэтага Вялікага Папы і ўсё, што ён змог зрабіць для Царквы ў Беларусі .

Ягоным заступніцкім малітвам перад Міласэрным Хрыстом Чалавекалюбцам давяраем духовую місію Царквы ў нашай дарагой Бацькаўшчыне ды лёс усіх нашых суайчыньнікаў.

Хрыстос уваскрос – Сапраўды ўваскрос!

Ватыкан, Плошча сьв. Пятра, 2 красавіка 2008 г.


+Архім. Сяргей Гаек
Апостальскі Візітатар
грэка-католікаў Беларусі


Пасьля кароткага перапынку адбыўся прагляд двадцаціхвіліннага дакументальнага фільму пра Яна Паўла ІІ і канцэрт памяці Вялікага Папы. Пазьней – ужо традыцыйна, калі надышла гадзіна сьмерці (21.37) адбылася ”хвіліна маўчаньня”. Скончылася урачыстасьць, калі ўсе прысутныя са сьвечкамі і зьнічамі прайшлі ў працэсіі вакол касьцёла.

Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна

Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна

Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна

Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна

Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна

Угодкі сьмерці Яна Паўла ІІ: грэка-каталіцкія сьвятары моляцца аб хуткай беатыфікацыі Папы-славяніна

3.04.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier