Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

Мексіка: працягваецца VI Сусьветная сустрэча сем’яў  


Мексіка: працягваецца VI Сусьветная сустрэча сем’яў
Другі дзень VI Сусьветнай сустрэчы семяў распачаўся літургіяй слова ў зале выставачнага цэнтра «Экспа Банкомер» у Мехіка, дзе адбываюцца ўсе пасяджэньні тэалагічнага-душпастырскага кангрэса. Затым адбылася ўрачыстая працэсія з абразом Маці Божай Гвадэлупскай. Багародзіцу ўдзельнікі сустрэчы прывіталі сьпевам «La Gaudalupa», добра вядомым у Лацінскай Амерыцы.

Прапаведнік Папскага дома а. Раньеро Канталамессо выступіў з дакладам на тэму «Сям’я і сэксуальнасьць», у якім падкрэсьліў пільную неабходнасьць вучыць маладое пакаленьне, як жыць у чыстасьці і захоўваць маральныя каштоўнасьці.

Мексіка: працягваецца VI Сусьветная сустрэча сем’яў
Прафесар Нарберто Ганзалес Гаітано зьвярнуў увагу слухачоў на ўплыў сродкаў масавай інфармацыі на выхаваньне дзяцей і моладзі, а значыць тых, хто ў будучым створыць уласную сям’ю. Прамоўца ўказваў на небясьпеку, якую нясуць сучасныя сродкі масавай інфармацыі, а таксама прадставіў бачаньне таго, якімі яны павінны быць.

Сакратар Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Агостыно Маркетто прадставіў сітуацыю сем’яў-эмігрантаў. Сёньня гэта праблема зьяўляецца вельмі актуальнай: вялікая колькасьць сем’яў у пошуках лепшай долі вымушана адаравацца ад уласных каранёў і тоеснасьці.

Мексіка: працягваецца VI Сусьветная сустрэча сем’яў
«Сям’я і сацыяльныя праблемы» — тэма даклада прафесара Пьера Паоло Данаці, які зьвярнуў увагу на прававую сістэму, якая часта не адпавядае патрэбам сям’і. Прафесар прыгадаў словы Слугі Божага Яна Паўла ІІ аб тым, што будучыняй Касцела і свету зьяўляецца сям’я. Сям’я вучыць адказнасьці, бо ў сям’і нельга быць неадказным. Толькі ў сям’і натуральным спосабам выхоўваецца ўзаемная адказнасьць. Не будзе супольнага дабра, калі не будзе дабра прыватнага, а ў першую чаргу — сямейнага. Грамадства будзе станавіцца лепшым, дзякуючы добрым сем’ям.

У другой палове дня выступіў мексіканскі акцёр Эдуардо Вэрастэгуі, які даў сьведчаньне пра сваё навяртаньне і місію ў Галівудзе. Ён, маючы вялікае жаданьне аддзячыць Богу за атрыманыя ласкі, усынавіў дзяцей-сіротаў.

Вялікае ўражаньне аказала на аўдыторыю эмацыянальнае выступленьне палітычнага дзеяча Ліліаны дэ Алонсо з Аргентыны. Яна заклікіла ўсіх католікаў быць мужнымі абаронцамі сямейных каштоўнасьцяў і зачатага жыцьця.

Варта адзначыць вельмі добрую арганізацыю сустрэчы ў Мехіка. Кангрэс праходзіць у вялікім выставачным цэнтры «Экспа Банкомер», у канферэнц-зале якога зьмяшчаецца больш за 10 тысяч чалавек. Побач з гэтай залай знаходзіцца вялікая сталовая. Прадугледжана таксама вялікая дзіцячая пляцоўка з рознымі атракцыёнамі.

Айцец Андрэй Буйніч, паводле catholic.by

17.01.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier