Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Мексіка: працягваецца VI Сусьветная сустрэча сем’яў
Мексіка: працягваецца VI Сусьветная сустрэча сем’яў17.01.2009. |
![]() Прапаведнік Папскага дома а. Раньеро Канталамессо выступіў з дакладам на тэму «Сям’я і сэксуальнасьць», у якім падкрэсьліў пільную неабходнасьць вучыць маладое пакаленьне, як жыць у чыстасьці і захоўваць маральныя каштоўнасьці. ![]() Сакратар Папскай рады пастырства эмігрантаў і падарожнікаў арцыбіскуп Агостыно Маркетто прадставіў сітуацыю сем’яў-эмігрантаў. Сёньня гэта праблема зьяўляецца вельмі актуальнай: вялікая колькасьць сем’яў у пошуках лепшай долі вымушана адаравацца ад уласных каранёў і тоеснасьці. ![]() У другой палове дня выступіў мексіканскі акцёр Эдуардо Вэрастэгуі, які даў сьведчаньне пра сваё навяртаньне і місію ў Галівудзе. Ён, маючы вялікае жаданьне аддзячыць Богу за атрыманыя ласкі, усынавіў дзяцей-сіротаў. Вялікае ўражаньне аказала на аўдыторыю эмацыянальнае выступленьне палітычнага дзеяча Ліліаны дэ Алонсо з Аргентыны. Яна заклікіла ўсіх католікаў быць мужнымі абаронцамі сямейных каштоўнасьцяў і зачатага жыцьця. Варта адзначыць вельмі добрую арганізацыю сустрэчы ў Мехіка. Кангрэс праходзіць у вялікім выставачным цэнтры «Экспа Банкомер», у канферэнц-зале якога зьмяшчаецца больш за 10 тысяч чалавек. Побач з гэтай залай знаходзіцца вялікая сталовая. Прадугледжана таксама вялікая дзіцячая пляцоўка з рознымі атракцыёнамі. Айцец Андрэй Буйніч, паводле catholic.by Вярнуцца назад |