Пошук

Каляндар

 
панядзелак
ВЕРАСЬНЯ
Сёньняшняе чытаньне:

6-я Сусьветная Сустрэча Сем'яў  


6-я Сусьветная Сустрэча Сем'яў
14 студзеня разпачалася 6-я Сусьветная Сустрэча Сем'яў (6SSS). Месцам чарговай сустрэчы была выбрана сталіца Мексікі - Мехіко. Тут сабраліся прадстаўнікі розных краінаў, як з Амерыкі, гэтак і з краінаў Еўропы.

Беларусь прадстаўляе на гэтай сустрэчы група вернікаў на чале з Я.Э. кс.бп Антонам Дзям'янкам: а. Пётр Бялевіч, адказны за душпастырства сем'яў у Мінска-магілёўскай дыяцэзіі рыма-каталіцкага Касьцёла на Беларусі, суджэнства Канстацін і Ірына Шмак, малады тэоляг і дзеяч руху Pro life - Вячаслаў Валяховіч, а таксама грэка-каталіцкі сьвятар а. Андрэй Буйніч.

14 студзеня ўдзельнікі сустрэчы слухалі даклады выступоўцаў, сярод якіх - між іншымі - былі прэзідэнт Мексікі - Філіпэ Кальдэрон Хінохоса, вядомы казальнік Ранэра Канталямэсса (з рэфератам "Сямейныя каштоўнасьці паводле Бібліі"), таксама ўсіх прысутных прывіталі Мексіканскія біскупы. Асаблівы націск выступоўцы зрабілі на тое, што сям'я зьяўляеца несумненнай вартасьцю, якую, у наш час маральнага рэлятывізму, трэба зноў і зноў адкрываць.

У другой палове дня сярод іншых быў прачытаны рэферат "Сям'я і каштоўнасьць чалавечага жыцьця". Выступоўца доктар Хэлен Альварэ з ЗША, падкрэсьліла, што сям'я зьяўляецца школай любові: "Я супраць свабодных саюзаў - у іх дзеці зьяўляюцца найбольш безабароннымі... Нармальная сям'я зьяўляецца найбольш здаровым асяроддзем для нараджэньня жыцьця". "З гэтай прычыны не магчыма, каб жыццё пачыналася ў прабірцы" - дадала яна.

а. Андрэй Буйніч

17.01.2009

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier