Пошук

Каляндар

 
пятніца
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Бэтлеемскае Сьвятло Супакою  


Бэтлеемскае Сьвятло Супакою
Бэтлеемскае сьвятло – гэта перш за ўсё сімвал жыцьця. Пра гэта выразна напісаў сьвяты Евангеліст Ян: “Бог ёсьць сьвятло, і няма ў ім ніякае цемры” (1 Ян 1.8). Сын Божы прыйшоў на сьвет, каб збавіць яго ад цемры граху, і абдарыць асьвячаючай ласкай – сьвятлом жыцьця. У Хросьце новаахрышчанаму падаецца запаленая сьвечка – сімвал новага жыцьця, якім абдароўвае кожнага з нас Ісус Хрыстос.

Бэтлеемскае Сьвятло Супакою
Прыйсьце Хрыста ў сьвет таксама суправаджае сьвятло. Першымі яго пабачылі пастухі, якія чувалі каля сваіх статкаў: “Раптам зьявіўся ім анёл Гасподні, і слава Гасподняя апраменіла іх; і спалохаліся страхам вялікім. І сказаў ім анёл: ня бойцеся; я абвяшчаю вам вялікую радасьць, якая будзе ўсім людзям...” (Лк 2.9-10).

Бэтлеемскае Сьвятло Супакою
З тых часоў у месцы нараджэньня Збаўцы ў Бэтлееме палае вечны вагонь – сьвятое сьвятло. Шмат гадоў гэтае Бэтлеемскае сьвятло супакою перадаецца ізраільскімі скаўтамі далей аўстрыйскім, славацкім і польскім скаўтам, і далей на Ўкраіну і Беларусь у цэрквы, установы, школы... Яно павінна нагадваць, што сапраўднай радасьцю, супакоем і паўнатой жыцьця можа абдараваць нас толькі Той, Хто стаўся СЬВЯТЛОМ СЬВЕТУ—ІСУС ХРЫСТОС.

Бэтлеемскае Сьвятло Супакою
У гэтым годзе ў Менск Бэтлеемскі вагонь прывез адказны за душпастырства скаўтаў пры Канфэрэцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі а. Збігнеў Грыгарцэвіч. Сёньня, 20 сьнежня, у рыма-каталіцкай катэдры а. Зьбігнеў і а. Андрэй Абламейка, душпастыр грэка-каталіцкіх скаўтаў, у суправаджэньні пачэснай скаўцкай варты перадалі гэты вагонь перад сьвятой Імшой Мітрапаліту Тадэвушу Кандрусевічу. Пасьля набажэнства Архібіскуп Тадэвуш урачыста перадаў Бэтлеемскі вагонь супакою а. Андрэю Абламейку. Сёньня вечарам урачыстая варта скаўтаў – Павал Кудрэйка, Марына Гарашэвіч і Кіра Цеплякова – суправадзілі гэты вагонь у наш Цэнтр сьвятога Язэпа.

21.12.2008

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier