Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025: Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»
ПОЛАЦК 2025, Нядзеля – 13.07.2025: Юбілейнае свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ»3.07.2025. |
|
Тыя, што дабяруцца да Полацка і тыя, хто далучыцца духоўна, МОЛІМСЯ СУПОЛЬНА за Царкву ды за яе сведчанне веры, надзеі, любові. (Добрай дапамогай ў малітве ёсць "Акафіст Імю Ісуса", аўтарства Францішка Скарыны).
Кожны год — у нядзелю пасля 11 ліпеня (дзень мучаніцтва Полацкіх Пакутнікаў, манахаў базыльянаў, 11 ліпеня 1705 г.) — у грэка-каталіцкім храме ў Полацку (вул. Навасёлаў, д. 70) праходзіць Свята.
У Юбілейным годзе Свята праходзіць у юбілейным храме ў Полацку – у Нядзелю – 13 ліпеня 2025. Гэта Юбілейная стацыя духовага подзвігу вернікаў БГКЦ.
Дэвіз Свята 2025: «Веру ў Адзіную Царкву» - што нагадае 1700 год ад Сабора непадзелянай Царквы ў Нікеі.
+ + + НЯДЗЕЛЯ — 13.07.25: Свята «ВЕРУ ў АДЗІНУЮ ЦАРКВУ» 10:30 – Акафіст Імю Ісуса 11:00 – БОСКАЯ ЛІТУРГІЯ Братэрская Агапа.
Майкі з надпісам «Веру ў Адзіную Царкву» - сёлета выкарыстоўваюцца ў розных душпастырскіх грэка-каталіцкіх праграмах. Вярнуцца назад |