Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Малітвамі свяціцеля Мікалая”
“Малітвамі свяціцеля Мікалая”15.01.2021. |
|
на дзень пахавання Мітрапаліта Філарэта Госпад Ісус Хрыстос паклікаў да сябе Мітрапаліта Філарэта. Калі сёння ягонае пачэснае цела складаюць у Беларускую зямлю – у Жыровіцкім манастыры пад сценамі храма Узвышэння святога Крыжа Гасподняга, у якім на працягу гісторыі маліліся хрысціяне розных традыцый і канфесій: грэка-католікі, праваслаўныя і рыма-католікі – Міласэрнаму Хрысту Чалавекалюбцу давераем ягоную душу ў заўпакойнай малітве. Дзякуем Госпаду за архіпастырскае служэнне Мітрапаліта Філарэта, за ягоную хрысціянскую адкрытасць на міжканфесійны дыялог, які спрыяў пабудове адносінаў узаемнай павагі паміж грэка-католікамі і праваслаўнымі ў Беларусі. Ва ўдзячнай памяці захоўваю сустрэчы і размовы са святой памяці Высокапраасвяшчэным Уладыкам Філарэтам – у Беларусі і ў Замежжы. Узгадваю поўныя духовага натхнення словы, якія Ён накіраваў мне пасля Боскай Літургіі, якую 20 лютага 2006 года служыў на мошчах свяціцеля Мікалая ў крыпце базылікі ў Бары: “Хрысціянскім іерархам трэба вучыцца з прыкладу св. Мікалая, як адважна служыць людзям словам і чынам, усім хто да іх звяртаецца за дапамогай”. “Малітвамі свяціцеля Мікалая супакой, Госпадзе, душу заснулага слугі Твайго мітрапаліта Філарэта, і ўчыні яму вечную памяць”. Мінск, 15 студзеня 2021 г. Архімандрыт Сяргей (Гаек) Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі Вярнуцца назад |