Пошук

Каляндар

 
субота
КРАСАВІКА
Сёньняшняе чытаньне:

Дэкада ўшанавання памяці св. Яна Паўла ІІ  


Дэкада ўшанавання памяці св. Яна Паўла ІІСярод прыярытэтаў малітвы – вяртанне Мітрапаліта Тадэвуша ў Беларусь.

 

16 кастрычніка 2020 г., споўнілася 42 гады ад выбару на Рымскую катэдру св. Пятра кардынала Караля Вайтылы (архібіскупа Кракава), які прыняў імя: Ян Павал ІІ.

Успамін выбару “Славянскага Папы” мае асаблівага значэнне ў кантэксце 100-годдзя ягонага нараджэння.

 

Літургічны ўспамін св. Яна Паўла ІІ прыпадае на 22 кастрычніка; у грэка-каталіцкіх парафіях і супольнасцях - па практычным прычынам - працягнецца да нядзелі 25 кастрычніка 2020 г.

 

Папа Ян Павал ІІ ад самага пачатку свайго пантыфікату (16.10.1978 г.) звяртаў сваю пастырскую ўвагу на Беларусь. А калі гэта толькі стала магчымым – у 1989 г. Ён прызначыў біскупам для католікаў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча. (Ягоная біскупская хіратонія мела месца 20 кастрычніка 1989 г.). Сённяшні мітрапаліт Тадэвуш гэта вялікі дар Папы Яна Паўла ІІ для вернікаў незалежнай Беларусі.


У гэтыя складаныя дні, калі Мітрапаліт Тадэвуш не можа быць са сваёй паствай, мы працягваем руплівую малітву за ягонае вяртанне, якую мы пачалі 1 верасня. Гэта наш малітоўны прыярытэт” – сказаў архімандрыт Сяргей (Гаек) 16 кастрычніка на Літургіі, якой пачыналася Дэкада (16-25.10.2020) ушанавання памяці св. Яна Паўла ІІ.


19.10.2020

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier