Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)***
Дзень чацвёрты — панядзелак, 21 студзеня 2013 г.Тэма дня: Вандруючы як дзеці зямлі.
Першае чытанне: Лев 25, 1. 8-17
Зямля з’яўляецца для нас супольным дабром
Другое чытанне: Быц 18-22
Усё стварэнне чакае адкуплення
Евангелле: Ян 9, 1-11
Ісус аздаравіў граззю і вадою
МалітваБожа жыцця, складаем Табе падзяку за зямлю і за тых, якія ёю кіруюць.
Учыні, каб Твой Дух Жыцця дапамог нам усвядоміць, што ўсе мы з’яўляемся членамі адной супольнасці, у якой усё ўзаемазвязана.
Дазволь нам палюбіць зямлю і чуць яе дыханне.
Дазволь нам ісці разам слядамі Хрыста, прыносячы аздараўленне паўсюль, дзе зямля паранена, і забяспечваючы справядлівы падзел дабротаў, якія яна нам дае.
Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.