Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.21.01.2013. |
|
*** Дзень чацвёрты — панядзелак, 21 студзеня 2013 г. Тэма дня: Вандруючы як дзеці зямлі. Першае чытанне: Лев 25, 1. 8-17 Зямля з’яўляецца для нас супольным дабром Другое чытанне: Быц 18-22 Усё стварэнне чакае адкуплення Евангелле: Ян 9, 1-11 Ісус аздаравіў граззю і вадою Малітва Божа жыцця, складаем Табе падзяку за зямлю і за тых, якія ёю кіруюць. Учыні, каб Твой Дух Жыцця дапамог нам усвядоміць, што ўсе мы з’яўляемся членамі адной супольнасці, у якой усё ўзаемазвязана. Дазволь нам палюбіць зямлю і чуць яе дыханне. Дазволь нам ісці разам слядамі Хрыста, прыносячы аздараўленне паўсюль, дзе зямля паранена, і забяспечваючы справядлівы падзел дабротаў, якія яна нам дае. Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін. Вярнуцца назад |