Пошук

Каляндар

 

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.  


Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***

Дзень трэці — нядзеля, 20 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы да свабоды.

Першае чытанне: Зых 1, 15-22
Павітухі падпарадкоўваюцца закону Божаму, а не закону фараона

Евангелле: Ян 4, 4-26
Размова з Ісусам вядзе да жыцця ў свабодзе

Малітва
Божа, які нас вызваляеш, складаем Табе падзяку за вытрываласць і веру,
якая корміцца надзеяй, для ўсіх тых, хто змагаецца за годнае і паўнавартаснае жыццё.
Ведаем, што Ты аб’яўляеш гэтае жыццё тым, хто прыгнечаны, і вызваляеш тых, хто зняволены.
Твой Сын, Ісус Хрыстос, ідзе побач з намі і ўказвае шлях сапраўднай свабоды. Дазволь нам даканца ацаніць тое, што мы атрымалі, і ўмацуй нас, каб мы маглі перамагчы ўсё, што чыніць нас нявольнікамі.
Спашлі нам Твайго Духа, каб Праўда зрабіла нас свабоднымі і каб мы маглі ў адзін голас абвяшчаць у свеце Тваю любоў.
Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.

20.01.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier