Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.20.01.2013. |
|
*** Дзень трэці — нядзеля, 20 студзеня 2013 г. Тэма дня: Вандруючы да свабоды. Першае чытанне: Зых 1, 15-22 Павітухі падпарадкоўваюцца закону Божаму, а не закону фараона Евангелле: Ян 4, 4-26 Размова з Ісусам вядзе да жыцця ў свабодзе Малітва Божа, які нас вызваляеш, складаем Табе падзяку за вытрываласць і веру, якая корміцца надзеяй, для ўсіх тых, хто змагаецца за годнае і паўнавартаснае жыццё. Ведаем, што Ты аб’яўляеш гэтае жыццё тым, хто прыгнечаны, і вызваляеш тых, хто зняволены. Твой Сын, Ісус Хрыстос, ідзе побач з намі і ўказвае шлях сапраўднай свабоды. Дазволь нам даканца ацаніць тое, што мы атрымалі, і ўмацуй нас, каб мы маглі перамагчы ўсё, што чыніць нас нявольнікамі. Спашлі нам Твайго Духа, каб Праўда зрабіла нас свабоднымі і каб мы маглі ў адзін голас абвяшчаць у свеце Тваю любоў. Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін. Вярнуцца назад |