Пошук

Каляндар

 

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.  


Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***

Дзень другі — субота, 19 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы з Хрыстом, які быў выдадзены за нас.

Першае чытанне: Эзх 37, 1-14
Ці ажывуць косці гэтыя?

Другое чытанне: Гбр 13, 12-16
Заклік пайсці да Езуса “за лагер”

Евангелле: Лк 22,14-23
Ісус ламае хлеб, чынячы дар з самога сябе перад мукай

Малітва
Божа спачування, Твой Сын памёр на крыжы, каб у Яго выданым Целе былі знесены нашы падзелы. Аднак мы ўкрыжавалі Яго нанава праз нашую нязгоду, праз нашыя сістэмы і дзейнасць, што ставяць перашкоды Тваёй любові і разбураюць справядлівасць, якой Ты прагнеш для тых, якія былі пазбаўлены дароў Твайго стварэння.
Спашлі нам свайго Духа, каб прынёс жыватворчы подых і аздараўленне на ўсё, што ў нас зламана, каб мы маглі разам даваць сведчанне справядлівасці і любові Хрыста.
Падарожнічай з намі аж да дня, у які мы зможам дзяліць адзін хлеб і адзін келіх за адным сталом.
Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін.

19.01.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier