Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.19.01.2013. |
Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8) *** Дзень другі — субота, 19 студзеня 2013 г. Тэма дня: Вандруючы з Хрыстом, які быў выдадзены за нас. Першае чытанне: Эзх 37, 1-14 Ці ажывуць косці гэтыя? Другое чытанне: Гбр 13, 12-16 Заклік пайсці да Езуса “за лагер” Евангелле: Лк 22,14-23 Ісус ламае хлеб, чынячы дар з самога сябе перад мукай Малітва Божа спачування, Твой Сын памёр на крыжы, каб у Яго выданым Целе былі знесены нашы падзелы. Аднак мы ўкрыжавалі Яго нанава праз нашую нязгоду, праз нашыя сістэмы і дзейнасць, што ставяць перашкоды Тваёй любові і разбураюць справядлівасць, якой Ты прагнеш для тых, якія былі пазбаўлены дароў Твайго стварэння. Спашлі нам свайго Духа, каб прынёс жыватворчы подых і аздараўленне на ўсё, што ў нас зламана, каб мы маглі разам даваць сведчанне справядлівасці і любові Хрыста. Падарожнічай з намі аж да дня, у які мы зможам дзяліць адзін хлеб і адзін келіх за адным сталом. Божа жыцця, вядзі нас да справядлівасці і міру. Амін. Вярнуцца назад |