Пошук

Каляндар

 

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.  


Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.Чаго ад нас чакае Бог? (пар. Міх 6, 6–8)

***

Дзень першы — пятніца, 18 студзеня 2013 г.

Тэма дня: Вандруючы ў дыялогу.

Першае чытанне: Быц 11, 1-9
Гісторыя Бабілёнскай вежы і спадчына нашай разнароднасці

Другое чытанне: Дз 2, 1-12
Спасланне Духа, дар разумення

Евангелле: Лк 24, 13-25
Размова з уваскрослым Ісусам на дарозе

Малітва
Госпадзе Ісусе Хрысце,
з радасцю абвяшчаем нашу супольную тоеснасць у Табе
і дзякуем, што заклікаеш нас да дыялога любові з Табою.
Адкрый нашыя сэрцы, каб мы маглі штораз глыбей раздзяляць з Табою Тваю малітву да Айца, каб мы былі адно, ідучы разам, і такім чынам збліжаліся адно да аднаго.
Дай нам адвагу супольнага сведчання праўды і ўчыні, каб нашай малітвай мы агарнулі тых, якія ўмацоўваюць раскол.
Спашлі Духа Твайго, каб даў нам сілы ў нашых грамадствах, краінах і ва ўсім свеце супрацьстаяць сітуацыям, у якіх адсутнічае годнасць і суперажыванне. Госпадзе жыцця, вядзі нас да справядлівасці і супакою. Амін.

Тэкст друкуецца паводле Catholic.by

18.01.2013

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier