Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.
Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў - 18–25 студзеня 2013 г.18.01.2013. |
|
*** Дзень першы — пятніца, 18 студзеня 2013 г. Тэма дня: Вандруючы ў дыялогу. Першае чытанне: Быц 11, 1-9 Гісторыя Бабілёнскай вежы і спадчына нашай разнароднасці Другое чытанне: Дз 2, 1-12 Спасланне Духа, дар разумення Евангелле: Лк 24, 13-25 Размова з уваскрослым Ісусам на дарозе Малітва Госпадзе Ісусе Хрысце, з радасцю абвяшчаем нашу супольную тоеснасць у Табе і дзякуем, што заклікаеш нас да дыялога любові з Табою. Адкрый нашыя сэрцы, каб мы маглі штораз глыбей раздзяляць з Табою Тваю малітву да Айца, каб мы былі адно, ідучы разам, і такім чынам збліжаліся адно да аднаго. Дай нам адвагу супольнага сведчання праўды і ўчыні, каб нашай малітвай мы агарнулі тых, якія ўмацоўваюць раскол. Спашлі Духа Твайго, каб даў нам сілы ў нашых грамадствах, краінах і ва ўсім свеце супрацьстаяць сітуацыям, у якіх адсутнічае годнасць і суперажыванне. Госпадзе жыцця, вядзі нас да справядлівасці і супакою. Амін. Тэкст друкуецца паводле Catholic.by Вярнуцца назад |