Пошук

Каляндар

 

“Быць хрысціянінам – быць святым”  


“Быць хрысціянінам – быць святым”Выходныя з Богам у Полацку

У апошні уік-енд жніўня (24-26.08.2012) грэка-каталіцкая парафія св. Язафата ў Полацку гасціла ў сябе групу дзяцей з розных куткоў Беларусі, якія сабраліся, каб разам правесці так званыя “Выходныя з Богам”, якія сёлета мелі назву “Быць хрысціянінам – быць святым”.

“Быць хрысціянінам – быць святым”“Быць хрысціянінам – быць святым”“Быць хрысціянінам – быць святым”“Быць хрысціянінам – быць святым”“Быць хрысціянінам – быць святым”“Быць хрысціянінам – быць святым”Дзеці, як вядома, гэта будучыня Царквы і грамадства. Якой будзе гэтая будучыня напрамую залежыць ад таго, які ўклад у выхаванне моладзі ўнясем мы, дарослыя, якое сведчанне нашай веры дамо дзецям. Таму сёлета мы разважалі з дзецьмі пра пакліканне кожнага хрысціяніна – пакліканне да святасці. Традыцыя Царквы прадстаўляе нам розных святых: мучанікаў, манахаў і г.д. Сярод гэтых асобаў – святыя беларускай зямлі: найпадобная Еўфрасіння Полацкая, мучанікі-базыльяне, за праслаўленне якіх мы молімся асабліва падчас штогадовай пілігрымкі Віцебск-Полацак (у якой, між іншым, большасць удзельнікаў летніка ўжо неаднаразова брала ўдзел). Але кожны з гэтых тыпаў святасці мае заўсёды сваё выражэнне ў штодзенным жыцці. У сваіх малюнках дзеці намагаліся выявіць іхняе разуменне таго, як быць святым кожны дзень.

Акрамя заняткаў, цікавых гульняў, вогнішча са спевамі, важным элеменетам летніка былі вечаровыя чуванні ў царкве. Паводле водгукаў саміх удзельнікаў, гэты час быў часам асабістай малітвы, перабывання ў прысутнасці Божай, які пакінуў асабліва моцнае ўражанне.

Акрамя таго, хрысціянін пакліканы любіць сваю Бацькаўшчыну, таму мы з дзецьмі здзейснілі таксама падарожжа да вытокаў нашай гісторыі – Сафійскага сабору ды Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра.

Пасля нядзельнай Літургіі ў царкве святой Параскевы Полацкай удзельнікі летніка шчыра дзякавалі полацкай парафіі за гасціннасць і таксама тэхнічную падтрымку ў правядзенні летніка. Асаблівая падзяка ад удзельнікаў і арганізатараў Выходных з Богам айцу Зміцеру Грышану, за прысутнасць ды духоўную апеку, а таксама Яўгену Андросіку за дапамогу ў арганізацыі летніка.

схм. Вікторыя Чэкан

28.08.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier