Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > “Быць хрысціянінам – быць святым”
“Быць хрысціянінам – быць святым”28.08.2012. |
|
У апошні уік-енд жніўня (24-26.08.2012) грэка-каталіцкая парафія св. Язафата ў Полацку гасціла ў сябе групу дзяцей з розных куткоў Беларусі, якія сабраліся, каб разам правесці так званыя “Выходныя з Богам”, якія сёлета мелі назву “Быць хрысціянінам – быць святым”. Акрамя заняткаў, цікавых гульняў, вогнішча са спевамі, важным элеменетам летніка былі вечаровыя чуванні ў царкве. Паводле водгукаў саміх удзельнікаў, гэты час быў часам асабістай малітвы, перабывання ў прысутнасці Божай, які пакінуў асабліва моцнае ўражанне. Акрамя таго, хрысціянін пакліканы любіць сваю Бацькаўшчыну, таму мы з дзецьмі здзейснілі таксама падарожжа да вытокаў нашай гісторыі – Сафійскага сабору ды Свята-Еўфрасіннеўскага манастыра. Пасля нядзельнай Літургіі ў царкве святой Параскевы Полацкай удзельнікі летніка шчыра дзякавалі полацкай парафіі за гасціннасць і таксама тэхнічную падтрымку ў правядзенні летніка. Асаблівая падзяка ад удзельнікаў і арганізатараў Выходных з Богам айцу Зміцеру Грышану, за прысутнасць ды духоўную апеку, а таксама Яўгену Андросіку за дапамогу ў арганізацыі летніка. схм. Вікторыя Чэкан Вярнуцца назад |