Пошук

Каляндар

 

Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы  


Успенне Найсвяцейшай БагародзіцыСлова "Успенне" азначае сон і разам з тым мірны, падобны сну, спачын.

Для хрысціяніна смерць – не азначае знішчэнне чалавечай істоты, а пераход да вечнага жыцця з Богам.
Божая Маці, як ніхто з людзей і анёлаў, дасягнула здзейсненага яднання з Богам і апраўдала мэту, дзеля якой быў створаны гэты свет і чалавек – абагаўленьне тварэння.

У Сваім Успенні Багародзіца перайшла ад свету, які яшчэ ўдасканальваецца, да шчаслівай вечнасці. Яна стала па той бок смерці, ўваскрасення і Страшнага Суду.

У дзень Успення чалавецтва атрымала нябесную Заступніцу і Суцяшальніцу.
З падзякай мы праслаўляем Яе: Крыніца жыцця, Жываносная Крыніца – так апявае Яе Царква, шануючы ў незлічоных іконах.

а. Аляксандар Шаўцоў

15.08.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier