Парафія сьвятога Язэпа > Навіны > Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы
Успенне Найсвяцейшай Багародзіцы15.08.2012. |
|
Для хрысціяніна смерць – не азначае знішчэнне чалавечай істоты, а пераход да вечнага жыцця з Богам. Божая Маці, як ніхто з людзей і анёлаў, дасягнула здзейсненага яднання з Богам і апраўдала мэту, дзеля якой быў створаны гэты свет і чалавек – абагаўленьне тварэння. У Сваім Успенні Багародзіца перайшла ад свету, які яшчэ ўдасканальваецца, да шчаслівай вечнасці. Яна стала па той бок смерці, ўваскрасення і Страшнага Суду. У дзень Успення чалавецтва атрымала нябесную Заступніцу і Суцяшальніцу. З падзякай мы праслаўляем Яе: Крыніца жыцця, Жываносная Крыніца – так апявае Яе Царква, шануючы ў незлічоных іконах. а. Аляксандар Шаўцоў Вярнуцца назад |