Пошук

Каляндар

 

Кангрэс Новай Евангелізацыі адбыўся ў Польшчы  


Кангрэс Новай Евангелізацыі адбыўся ў ПольшчыНацыянальны Кангрэс Новай Евангелізацыі прайшоў у днях 28 – 31 ліпеня 2012 г. у мястэчку Костшынь, што на мяжы Польшчы і Нямеччыны. Ягонай тэмай было “Новыя евангелізатары для Новай Евангелізацыі”.

Кангрэс быў арганізаваны Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў Польшчы, пры падтрымцы Папскай Рады па справах Новай Евангелізацыі, старшыня якой – Архібіскуп Рына Фізікела ўзначаліў св. Імшу на адкрыццё Кангрэса ды прачытаў уводны даклад.

У якасці дакладчыкаў і пачэсных гасцей у Кангрэсе ўдзельнічалі некалькі польскіх біскупаў, а таксама запрошыныя госці з замежжа. Адмысловае прывітанне ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі для усіх удзельнікаў Кангрэса перадаў архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі, ды падарыў арганізатарам Кангрэса ікону Хрыста Настаўніка. Гэта дала нагоду ўдзельнікам Кангрэса да асаблівай малітвы за ўсіх хрысціянаў Беларусі, за іхняе плённае сведчанне Хрыста.

Кангрэс Новай Евангелізацыі адбыўся ў ПольшчыКангрэс Новай Евангелізацыі адбыўся ў ПольшчыКангрэс стаў платформай для абмяркавання розных евангелізацыйных ініцыятываў, якія маюць за мэту данясці Добрую Вестку да сучаснага чалавека, асабліва да моладзі.

Непасрэдна пасля Кангрэса пачаўся “Прыпанак Ісус”, гэта значыць праграма хрысціянскай музыкі, сустрэчаў і размоваў з удзельнікамі міжнароднага рок-фэстываля “Прыпынак Вудсток” (Przystanek Woodstock), які будзе працягвацца ў тым жа мястэчку Костшынь да 5 жніўня.

2.08.2012

Copyright 2008 Язэп.org
Пры выкарыстаньні матэрыялаў пажадана спасылка.
Design by Zmicier